Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 4 человека

Дзяржаўныя сімвалы

Дата: 25 мая в 16:38, Обновлено 25 мая в 16:41

ДЗЯРЖАЎНЫЯ СІМВАЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГЕРБ, СЦЯГ І ГІМН – СВЯШЧЭННЫЯ АТРЫБУТЫ ДЗЯРЖАВЫ

  Мы – беларусы, наша краіна – Беларусь!

  Народаў і краін у свеце шмат. Кожная краіна, кожны народ адрозніваюцца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць таксама свае адметныя знакі – гэта ГЕРБ, СЦЯГ і ГІМН.
Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа. Яны ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Для кожнай краіны герб і сцяг сімвалізуюць незалежнасць, суверэнітэт дзяржавы.

flag 1   Дзяржаўны сцяг адлюстроўвае істотна важныя звесткі пра нашу краіну. Кожны грамадзянін павінен добра разумець мову беларускага сцяга, каб асэнсавана шанаваць сцяг і ганарыцца ім, як ганарацца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй.

  Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.
Зялёны колер – колер дабра – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй да свабоды.

  Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.

  Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную характэрную дэталь – гэта чырвоны народны ўзор, ці інакш кажучы, арнамент. Арнамент – сімвалічны малюнак, графічны спосаб заклінання вышэйшых боскіх сіл. Праз узоры, ці арнамент, людзі выказвалі розныя пажаданні і запаветы яшчэ ў тыя часы, калі не існавала пісьменства.

  Са шматлікіх варыянтаў беларускага народнага арнаменту на Дзяржаўным Сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстравана частка найбольш старажытнага і тыповага арнаменту. Работа была выканана ў 1917 г. і належыць простай сялянцы Матроне Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага павета. Што азначае гэты арнамент? Што ён сімвалізуе? Перш за ўсё – працалюбства і працоўнае майстэрства як перадумову кожнага шчаслівага лёсу. Інакш кажучы, выражае самыя істотныя якасці, пазбавіўшыся якіх, народ, і асобны чалавек губляюць права на дастойнае існаванне.

  У цэнтры арнамента ромб з тоўстымі “кручкамі”, ці “рагамі”, ці “вёсламі”, якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці. Разам з тым, ромб - гэта сімвал засеянага поля. Ён акружаны знакамі, якія заклінаюць аб ураджаі, удачы і здзяйсненні праведных, добрых жаданняў.
Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні, “хлябы” – гэта значыць ежа, якую трэба разумець як ежу для духа і ежу для цела.

  Такім чынам, Сцяг і Герб Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць развіццё беларускага народа як часткі славянскай галіны індаеўрапейцаў ад самых старажытных часоў і да нашых дзён.

Gerb 1Герб Беларусі вельмі багаты па колькасці закладзеных у ім элементаў. Першае, на што зверне ўвагу кожны – гэта зялёны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага сонца. Гэта сімволіка зразумела кожнаму, усе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але сваёй мы не аддадзім ні пядзі! Мы захаваем яе ў тых межах, у якіх яна нам перададзена папярэднім пакаленнем.

  Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне герба, утворанага вянком з каласоў, пераплеценых з аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога – блакітнымі кветкамі ільну. Гэтыя сімвалы ўжо больш складаныя, іх мова патрабуе для разумення пэўных ведаў.

  Вянок (з ружаў, пальмавых лісцяў, лаўра і г.д.) спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як узнагарода пераможцу і ўвасабляў перамогу. Разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Вянок, утвораны з пучка жыта, са старадаўніх часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсіх славянскіх народаў. Да славян адносяцца таксама рускія, украінцы, палякі – прадстаўнікі гэтых народаў складаюць істотную частку насельніцтва нашай краіны. Славяне верылі, што пучок, або сноп хлебных каласоў – лепшы сродак звароту да боскіх сіл з просьбай аб пасланні ці дараванні новага ўраджаю і працвітання. Чалавек, ахвяруючы багам частку свайго ўраджаю, як бы казаў: “Вось плод маёй працы і міласці Прыроды, я буду старанна і нястомна працаваць і заўтра, няхай не пакіне мяне падтрымка вышэйшай сілы!”. Па сёняшні дзень многія жыхары нашых вёсак ставяць у хаце сноп ці пучок каласоў новага ўраджаю як знак працоўнай удачы ў будычым. У мінулыя часы “дажыначны сноп” лічыўся цудадзейным і свяшчэнным і ўпрыгожваў пачэсны кут хаты – адганяў злыя сілы.

  Канюшына – гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для якіх яна – лепшы корм. Старажытныя людзі справядліва лічылі, што чалавек – частка ўсяго свету жывых істот, які здольны захаваць сабе жыццё і забяспечыць працвітанне астатняга жывёльнага свету.

  Лён – гэта бавоўна Поўначы, цудоўны матэрыял для адзення. Здаўна з ільну вырабляліся прыгожыя і трывалыя ткані. Лён – сімвал стваральнай працы, знак дабра і дастатку.

  Ніжэй контура граніцы Рэспублікі Беларусі змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі промнямі. Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі сябраваць і гандляваць, абменьвацца вырабамі і ведамі. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. У старажытнейшых міфах чалавецтва адлюстравана гэта сімволіка. Яе можна сустрэць у помніках старажытных Егіпта, Грэцыі і Кітая.

З элементаў герба звяртае на сябе ўвагу чырвоная зорка. Пяціканцовая зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў. У гэтай якасці чырвоная зорка выкарыстроўвалася ў часы існавання вялікай дзяржавы – СССР. Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу чытаем надпіс залацістага колеру – “Рэспубліка Беларусь”.

  Такім чынам, герб нашай краіны раскрывае сябе як яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ.
У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя, духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і незалежнасць.

  Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа і выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!

  У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з'яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту.

  Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была пастаўлена задача стварэння гiмна новай, незалежнай Беларусi. У якасцi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт краiны зацвердзiў твор на музыку Н. Сакалоўскага i словы М. Клiмковiча, У. Карызны.

 У новым Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь захавана музыка Н. Сакалоўскага, якая сiмвалiзуе пераемнасць гiстарычных традыцый беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю i павагай у прадстаўнiкоў розных пакаленняў грамадзян краiны i па сваiх мастацкiх якасцях адпавядае ўсiм патрабаванням, прад'яўляемым да гiмнiчных твораў.

  З прапанаваных варыянтаў тэкстаў гiмна на музыку Н. Сакалоўскага камiсiя i грамадскасць аддалi перавагу вершу М. Клiмковiча i У. Карызны. Захоўваючы адпаведнасць меладычным i рытмiчным асаблiвасцям музыкi Н. Сакалоўскага, гэты паэтычны твор у той жа час адлюстроўвае новыя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя ўмовы развiцця Рэспублiкi Беларусь як суверэннай, мiралюбiвай дзяржавы, падкрэслiвае патрыятызм i працавiтасць яе грамадзян, сяброўскiя адносiны памiж прадстаўнiкамi ўсiх нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне.

  Гэтым жа Указам Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае статус гiмна, умовы i правiлы яго выканання i выкарыстання.
Зацвярджэннем Дзяржаўнага гiмна завяршыўся працэс фармiравання дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь.

  Дзяржаўны Герб і Дзяржаўны Сцяг толькі сумесна з Дзяржаўным Гімнам ствараюць свяшчэнную трыяду нашай дзяржавы.

ВЕРШЫ ПРА БЕЛАРУСЬ

МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ

НАШ СЦЯГ

Мы захапляемся
Колерам белым –
Снег як узімку
Зямлю ўсю засцеле,
            Калі пахкі вэлюм
            Сады атуляе.
            Колерам белым
            Мы волю ўслаўляем.
Любім вясновы
Зялёны колер,
Калі адмыслова
Квітнее ваколле,
            Калі ўся прырода
            І рупная ніва
            Пра мір і пра згоду
            Спяваюць шчасліва.
А колер чырвоны –
Колер світання.
За поступ наш годны –
Сімвал змагання,
             Агню і трывогі,
             І кроўнага брацтва,
             Цяжкой Перамогі –
             Святога багацця.
Таму ў нашым Сцягу
Тры колеры маем.
Сардэчнасць, адвагу,
Мір, працу вітаем.

НАШ ГІМН

Гучыць урачыста,
Як водгукі славы,
Гімн нашай вячыстай
Цудоўнай Дзяржавы.
            Усім адкрывае лёс,
            Мужнасць народа,
           Душу, што пранёс
           Трапяткой праз нягоды.
Гімн свету сцвярджае,
Што любім мы працу,
А шлях наш лунае
Да радасці, шчасця.
           Пад гукамі Гімна
          Я моўчкі клянуся
          Сапраўдным быць сынам
          Маёй Беларусі.


 

ІНА ФРАЛОВА

 *      *      *

Табе ў сэрцы я месца знайшла,
Беларусь мая, побач ля Бога.
Дзе б ні йшла я, куды б ні брыла—
Да твайго мне вяртацца парога.
Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі наканавана,
Бачыць сны—дзе вясной вербалоз
З бэзам шэпчуцца замілавана,
Дзе цнатлівую квецень далоў
Неабачліва травень скідае.
Не шкадуе зязюлька гадоў—
У тых снах мне кувае, кувае…
Дзе да рання сакрэты свае
Беластволыя шэпчуць аблокам.
Іх пачуеш—і шчасця стае,
І святлее, нібыта, навокал!
І калі я ў паводках бяроз
Патану ў гэтых снах без падману
Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі накавана.

 *      *      *

Там у светлых барах
Некранутай ад веку раскошы--
На прасторы зямной,
Для мяне не іначай як рай,
Ёсць куточак малы,
Месцаў іншых не лепшы, не горшы,
Але сэрцам сваім адчуваю—радзімы мой край.
            Краю вечнай вясны,
            Дзе і рэха гучыць чысцінёю!
            І як скончыцца шлях--
            На зямлі той знайду супакой.
            Там я ў хаце не госць.
            За сталом са сваёю раднёю
            Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой.
Акрыляе душу,
Бо і сам гэты край белакрылы!
Сваёй годнасці моц,
Як і прашчуру, мне дараваў.
І цябе, любы край, што было,
Што было толькі сілы
За бацькоўскую шчырасць я ў сэрцы не раз апяваў.
                 

 

МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ
АДКАЗ СЫНУ

Што такое быць сынам? –
Гэта значыць, сынок,
Палюбіць як святыню
Свой радзімы куток,
           Нашу мову і песні,
           Што бацькі збераглі.
          Дружбу клопатам веснім
          Мацаваць на зямлі.
Гэта значыць, заўсёды
Шчырым, сыне мой, быць.
Дзеля шчасця народа
І вучыцца, і жыць.
          Гэта значыць, мой сыне,
          Рупным быць у сяўбе,
         Каб заўжды добрым імем
         Людзі звалі цябе.

Аpтyp Вoльcкi - Бeлapycь – мaя Рaдзiмa   

           Якaя пpыгoжaя нaзвa ў нaшaй кpaiны – Бeлapycь!    А яшчэ мы зaвём яe – Рaдзiмa. А яшчэ – Бaцькaўшчынa. Рaдзiмa – бo тyт мы нapaдзiлicя, бo янa нaм caмaя poднaя з ycix кpaiн нa цэлым cвeцe. Бaцькaўшчынa – бo янa дacтaлacя нaм aд бaцькoў нaшыx. А iм aд ixнix бaцькoў – нaшыx дзядoў. А дaлeй – aд пpaдзeдaў, aд пpaпpaдзeдaў... I тaк – aж дa caмыx дaлёкix пpoдкaў.    Нaд шыpoкiмi пaлямi, нaд вeкaвeчнымi пyшчaмi, нaд зялёнымi лyгaмi, нaд блaкiтнымi cтyжкaмi pэк i paчyлaк, нaд люcтэpкaмi нeзлiчoныx aзёp лyнaюць y выcoкiм нeбe бeлaкpылыя бycлы. Тaмy пaэт нaзвaў кpaiнy нaшy зямлёю пaд бeлымi кpылaмi.    А кoлькi бaгaццяў cxaвaнa ў зямлi гэтaй! Кaлiйныя coлi, якiмi ўзбaгaчaюць глeбy, кaб янa нe бяднeлa i дaвaлa дoбpыя ўpaджai. Іx здaбывaюць бeлapycкiя шaxцёpы пaд Сaлiгopcкaм. Вyчoныя-гeoлaгi знaйшлi ў нeтpax Бeлapyci i зoлaтa i кaжyць, штo ёcць нaвaт aлмaзы. Тpэбa тoлькi як cлeд пaшyкaць...    Жытa ў пoлi, яблыкi ў caдax, cвoйcкaя жывёлa нa пaдвopкax, звяpы ў ляcax, pыбa ў вoдax... Ды xiбa пepaлiчыш ycё!    Алe caмы вялiкi cкapб Бeлapyci – гэтa людзi, бeлapycы.    Пoбaч з бeлapycaмi жывyць y нaшыx гapaдax i вёcкax пaлякi, лiтoўцы, pycкiя, яўpэi, тaтapы... – выxaдцы з iншыx кpaiн. Уce paзaм мы cклaдaeм бeлapycкi нapoд. Уce мы – гpaмaдзянe нeзaлeжнaй Рэcпyблiкi Бeлapycь. Тaк зaвeццa нaшa дзяpжaвa. Уce мы пaвiнны пaмнaжaць cвaёй пpaцaй яe бaгaццi, бapaнiць aд нягoд i нaпacцяў, як бapaнiлi яe нaшы пpoдкi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.